Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2020, 11:40

"Белпошта" павысіла тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" павысіла тарыфы на перасылку міжнародных паштовых адпраўленняў на фоне COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

"З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, глабальных мер, накіраваных на стрымліванне распаўсюджвання каранавіруса, авіякампаніі, якія займаюцца перавозкай пошты з Беларусі, пастаянна карэкціруюць маршруты і скарачаюць колькасць авіярэйсаў. Для перасылкі і дастаўкі міжнародных адпраўленняў "Белпошта" шукае альтэрнатыўныя спосабы перавозкі, у тым ліку аўтамабільным, паветраным і марскім транспартам. Прапануемыя тарыфы грузаперавозчыкаў (авіяперавозчыкаў) значна вышэйшыя за раней дзеючыя, у сувязі з чым "Белпошта" пераглядае тарыфы на паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў", - паведамілі ў кампаніі.

Тарыфы на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны захаваюцца на ранейшым узроўні.

У "Белпошце" паведамілі, што з 18 мая адкрываецца прыём міжнародных паштовых адпраўленняў адрасатам такіх краін, як Аргенціна, Бразілія, Ганконг, Егіпет, Індыя, Рэспубліка Карэя, Мексіка, Тайланд, Японія. У Сенегал і Уругвай будуць прымацца толькі адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі