Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Белпошта" павінна аказваць паслугі з улікам сучасных патрабаванняў - Турчын

Грамадства 11.09.2018 | 19:19
Генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Уладзімір Матусевіч і першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын
Генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Уладзімір Матусевіч і першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" павінна аказваць дзяржпаслугі з улікам сучасных патрабаванняў. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын сёння ў час наведвання прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У аснове работы пошты павінна быць высокая якасць аказання паслуг і рэнтабельнасць, эфектыўнасць. Праз "Белпошту" павінны аказвацца ўсе віды дзяржаўных паслуг. Гэтага патрабуюць сучасныя рэаліі", - сказаў Аляксандр Турчын і даручыў прапрацаваць магчымасць рэалізацыі адпаведнага пілотнага праекта ў адным з рэгіёнаў.

Ён таксама адзначыў, што паштальёны павінны стаць універсальнымі работнікамі, якія могуць з дапамогай гаджэтаў, выхаду ў інтэрнэт аказаць грамадзянам неабходныя дзяржпаслугі, дапамагчы з заказам і дастаўкай тавараў інтэрнэт-магазінаў. Абмяжоўвацца дастаўкай пошты і пенсій немэтазгодна, асабліва з улікам развіцця рынку банкаўскіх плацежных картак. З 2012 па 2018 год удзельная вага атрымальнікаў пенсіі на абслугоўванні "Белпошты" скарацілася з 58,9 працэнта да 37,6 працэнта.

"Зразумела, нельга пакінуць жыхароў вёсак без сувязі са знешнім светам. Але калі мы спыняемся на пошце як на правайдары паслуг насельніцтву, то патрэбна выпрацоўка стратэгіі з партнёрамі, суб'ектамі гандлю, банкамі", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

У час прэзентацыі вынікаў і перспектыў развіцця прадпрыемства абмяркоўвалася таксама неабходнасць уніфікацыі заканадаўства ў рамках ЕАЭС. У выніку ўвядзення парога бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўлення (МПА) у памеры 22 еўра страты даходаў прадпрыемства ад уваходзячых МПА і прыёму плацяжоў у 2017 годзе склалі Br4,6 млн.

"Белпошта" - нацыянальны аператар паштовай сувязі, які аказвае асноўныя паштовыя і няпрофільныя паслугі. У сярэднім адно аддзяленне паштовай сувязі абслугоўвае 3,2 тыс. чалавек, адзін паштальён - 1,3 тыс. Пошта дастаўляецца ў раёнах адзін раз у дзень не менш за пяць дзён у тыдзень, у абласных цэнтрах - 1-2 разы ў дзень шэсць дзён у тыдзень. Больш за 15 тыс. населеных пунктаў пераведзена на абслугоўванне з дапамогай мотадастаўкі.

Беларусь апярэджвае Расію, Украіну і Казахстан у сусветным рэйтынгу паштовых службаў. Сярод стратэгічных праектаў "Белпошты" - стварэнне да 2021 года нацыянальнай электроннай паштовай сістэмы. Прадугледжваецца распрацоўка і ўкараненне новага інтэрнэт-партала, развіццё механізма аказання дзяржаўных паслуг, удасканаленне транспартна-лагістычнай сістэмы. У перспектыве таксама стварэнне платформы прадастаўлення шырокага пераліку паслуг з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).