ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 12 мая 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2021, 11:08

"Белпошта" да 8 Сакавіка даставіць паштоўкі бясплатна

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" 4 сакавіка правядзе акцыю "Веснавы камплімент" у некаторых аддзяленнях паштовай сувязі краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

"У гэты дзень кліенты змогуць купіць яркія, па-сапраўднаму веснавыя паштовыя карткі, падпісаць іх у адрас любімых жанчын, а "Белпошта" бясплатна даставіць гэтыя віншаванні па ўсёй рэспубліцы. Святочная паштоўка з цёплымі словамі стане прыемным сюрпрызам для кожнай прадстаўніцы прыгожага полу да свята 8 Сакавіка", - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінку акцыя пройдзе ў круглай зале Паштамта (пр. Незалежнасці, д. 10) з 15.00 да 17.00. Поўны спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, можна паглядзець на сайце "Белпошты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі