Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2021, 17:38

"Белпошта" 23 студзеня будзе бясплатна дастаўляць паштоўкі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белпошта" 23 студзеня будзе бясплатна дастаўляць паштоўкі ў час акцыі "Дзень ручнога пісьма", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі або канверты з паштоўкамі, падпісаць іх, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любы пункт Беларусі.

Спіс аддзяленняў, дзе пройдзе акцыя, размешчаны на сайце "Белпошты". У акцыі могуць прымаць удзел толькі фізічныя асобы.

Штогод 23 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень почырку (Дзень ручнога пісьма). Гэта свята прызначана нагадаць аб унікальнасці ручнога пісьма і непаўторнасці почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапіснае пісьмо не страчвае сваёй значнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі