Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Белнафтахім" адказаў на папулярныя пытанні аб зімовым паліве

Грамадства 18.10.2019 | 13:49
Уладзімір Сізоў
Уладзімір Сізоў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА адказаў на папулярныя пытанні аб зімовым паліве і якасці беларускіх нафтапрадуктаў.

Аб тэрмінах і запасах

"Нафтан" і Мазырскі НПЗ перайшлі на вытворчасць зімовага дызельнага паліва з 15 кастрычніка. Яно пачало паступаць на запраўкі краіны. На АЗС "Беларуснафты" з 1 лістапада будзе рэалізоўвацца толькі зімовае дызельнае паліва ДТ-З-К5. Каб забяспечыць спажыўцоў рэспублікі дызельным палівам у перыяды рэзкага паніжэння тэмпературы паветра, на складах захоўвання нафтапрадуктаў да 1 снежня 2019 года будзе створаны неабходны запас зімовага дызпаліва.

"У нас стандартная працэдура пераводу беларускага рынку на выкарыстанне зімовага паліва: мы выпускаем распараджэнне нафтаперапрацоўчым заводам, якім абавязваем іх перайсці на вытворчасць і адгрузку на ўнутраны рынак толькі зімовага дызельнага паліва з 15 кастрычніка чарговага сезона. Улічваючы час у дарозе, пакуль яно даходзіць да нафтабаз, развозіцца на аўтазаправачныя станцыі, наша патрабаванне, што з 1 лістапада павінна рэалізоўвацца толькі зімовае паліва. Адзначу, мы гаворым цяпер аб сістэме канцэрна "Белнафтахім". Такія ж рэкамендацыі мы выдаём і незалежным сеткам аўтазаправачных станцый", - растлумачыў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў.

На тэрыторыі Беларусі рэкамендуецца прымяняць зімовае дызельнае паліва з 1 лістапада па 31 сакавіка.

Аб арктычным дызпаліве

Дызельнае паліва ДТ-З-К5, клас 2 (Арктыка) з гранічнай тэмпературай фільтравальнасці мінус 32 градусы выпускаецца Мазырскім НПЗ. У звычайнага зімовага паліва гранічная тэмпература фільтравальнасці мінус 20. Акрамя таго, у дызпаліва 2 класа дадаткова нарміруецца тэмпература памутнення - яна складае для гэтага віду паліва мінус 22 градусы.

Калі гаварыць аб тэхналогіі вытворчасці, то пры выпуску гэтага прадукту выкарыстоўваюцца крыху іншыя кампаненты і іншы пакет прысадак: у некаторых выпадках павялічваюцца прысадкі, каб дасягнуць паказчыка гранічнай тэмпературы фільтравальнасці і гранічнай тэмпературы памутнення і пры гэтым не дапусціць зніжэння змазваючых уласцівасцей паліва.

У "Белнафтахіме" падкрэсліваюць, што беларускае арктычнае паліва адпавядае патрабаванням як беларускіх стандартаў, так і еўрапейскіх.

"Зыходзячы са шматгадовай практыкі рэалізацыі гэтага прадукту, мы разумеем, якім чынам рэагуе спажывец на прагнозы надвор'я, і спецыяльна ствараем неабходны запас, каб у перыяд ажыятажнага попыту не ўзнікала перабояў з рэалізацыяй арктычнага паліва", - адзначыў Уладзімір Сізоў.

Што лепш - нафтанаўскае або мазырскае паліва

Як тлумачыць намеснік старшыні "Белнафтахіма", тэхналогія па атрыманні паліва крыху адрозніваецца. Напрыклад, на Мазырскім НПЗ ёсць устаноўкі дэпарафінізацыі, якія не так даўно ўведзены ў эксплуатацыю. "Але ў цэлым асноўная задача, што ставіцца кожным НПЗ, - гэта атрымаць паліва, якое адпавядае патрабаванням да якасці, устаноўленым стандартам. І тут не так важна канкрэтная працэдура атрымання, выкарыстоўваемы фракцыйны састаў уключаных кампанентаў. Важна тое, што на кожным нафтаперапрацоўчым заводзе выпускаюць паліва, якасць якога адпавядае стандарту", - растлумачыў Уладзімір Сізоў. Таму для спажыўца-аўтамабіліста якасць паліва на двух заводах ідэнтычная.

Аб стандарце Еўра-6

Уладзімір Сізоў тлумачыць, што стандарт Еўра-6 - гэта комплекс патрабаванняў да экалагічнасці аўтамабільнага транспарту, і ён датычыцца не толькі параметраў якасці паліва, але і ў цэлым устройства рухавіка, рэжымаў яго работы.

Калі да прыняцця норм Еўра-5 паступова адбывалася ўзмацненне патрабаванняў непасрэдна да паказчыкаў якасці паліва, то нарматыў Еўра-6 датычыцца патрабаванняў да вытворцаў рухавікоў. Ніякіх новых і больш строгіх патрабаванняў да дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну ў нарматыве Еўра-6 не змешчана. Тым не менш, тэхналагічны задзел, які ёсць цяпер на нафтаперапрацоўчых заводах Беларусі, дасць магчымасць у будучым вытрымліваць больш строгія параметры па колькасці ў саставе серы, араматычных вуглевадародаў, поліцыклічнай араматыкі ў дызельным паліве.

Аб скаргах на якасць беларускага дызпаліва і няхватку шын

Звароты, якія датычацца застывання ДП у паліўнай сістэме аўтамабіляў, паступаюць кожны год, аднак іх колькасць зніжаецца. У зімовы перыяд 2018/2019 было 3 звароты, у папярэдні сезон - да 10. "Па кожным з іх мы праводзім разбор, паліва аналізуецца ў акрэдытаваных лабараторыях і ў нас не было пацверджаных фактаў адхілення якасці паліва ад устаноўленых патрабаванняў", - сказаў Уладзімір Сізоў.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" таксама пракаменціраваў, чаму ў зімовы перыяд пастаянна ўзнікаюць пытанні з наяўнасцю зімовых шын айчыннага вытворцы "Белшыны". "На жаль, многія спажыўцы са здзіўленнем для сябе ў апошнія дні восені раптам адкрываюць, што вось-вось настане зіма, і ажыятажна пачынаюць звяртацца ў аўтамагазіны і АЗС, спрабуючы знайсці шыны патрэбнага памеру. Менавіта ў гэты перыяд могуць з'явіцца праблемы з тым, што ў пэўны момант няма патрэбнага асартыменту, - адзначыў ён. - Трэба разумець, што па памеры шын даволі шмат, па самых папулярных з іх мы стараемся падтрымліваць неабходны запас на складах і АЗС". Разам з тым часам рэзкі попыт, які ўзнікае пры пераходзе на зімовую рызіну, перавышае складскія запасы.

Аб бруднай нафце і наступствах для аўтамабілістаў

Паводле слоў намесніка старшыні "Белнафтахіма", сітуацыя з паступленнем няякаснай нафты паспяхова ўжо вырашана з пункту гледжання выцяснення тых астаткаў сыравіны, якая была пастаўлена з адхіленнем ад характарыстык. Заводы ўжо даўно працуюць на нафце, што цалкам адпавядае сваім якасцям.

"Больш таго, у той перыяд, калі Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод сутыкнуўся з неабходнасцю перапрацоўваць гэту нафту (красавік - май бягучага года), параметры якасці паліва кантраляваліся не менш, а нават і больш строга, чым у звычайны перыяд эксплуатацыі нафтаперапрацоўчых заводаў. І выпуск паліва, якое мела нейкія адхіленні, у прынцыпе быў выключаны заводамі", - сказаў Уладзімір Сізоў.

Таму ў канцэрне "Белнафтахім" пацвярджаюць, што ніякіх хваляванняў, звязаных з паступленнем няякаснай сыравіны і ўплывам яе на якасць паліва, быць не павінна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.