Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2018, 17:23

"Беллегпрам" расказаў пра кошт школьнай формы ў бягучым годзе

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адпускныя цэны на камплекты адзення дзелавога стылю для школьнікаў у гэтым годзе пачынаюцца ад Br77, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення ўнутранага гандлю і выставачнай дзейнасці канцэрна "Беллегпрам" Святлана Кахро.

Так, для хлопчыкаў цэны на камплект пінжак - штаны - кашуля айчыннай вытворчасці складуць: для 1-4-х класаў - Br85-106, для 5-9-х класаў - Br96-125, для 10-11-х класаў - Br123-151. Камплект пінжак - камізэлька - штаны - кашуля абыдзецца ў памеры Br101-130 для вучняў 1-4-х класаў, Br113-152 - для 5-9-х класаў, аналагічны набор для старшакласнікаў будзе каштаваць Br151-181 (пералічаны адпускныя цэны з ПДВ, гандлёвую надбаўку магазіны ўстанаўліваюць самастойна).

Для дзяўчынак 1-4-х класаў кошт камплекта жакет - камізэлька - спадніца - блузка складзе Br77-120, для 5-9-х класаў - Br79-130, для 10-11-х класаў - Br116-165.

"Кожны год нашы дызайнеры, прыслухоўваючыся да меркавання пакупнікоў - бацькоў і дзяцей, Мінадукацыі, аналізуюць, чаго не хапае і што трэба запусціць у вытворчасць, што новае трэба распрацаваць. Напрыклад, цяпер прапаноўваюцца мадэлі з выкарыстаннем трыкатажных палотнаў, каб яны не абмяжоўвалі рухі, выкарыстоўваецца спалучэнне розных фактур тканін, нятканыя матэрыялы, падшываныя, каб зрабіць больш разнастайным адзенне дзелавога стылю для школьнікаў", - расказала Святлана Кахро.

У гэтым годзе прадпрыемствы "Беллегпрама" выпусцяць да новага навучальнага года 350 новых мадэлей швейных вырабаў, яшчэ 150 запланаваны да паўторнага выпуску - гэта мадэлі, якія ў мінулым годзе карысталіся найбольшым попытам і атрымалі станоўчыя водзывы пакупнікоў.

Вытворчасцю і пастаўкай адзення дзелавога стылю да новага навучальнага года займаюцца дзевяць арганізацый швейнай галіны канцэрна "Беллегпрам" і пяць - трыкатажнай галіны. Асартымент выпускаемых трыкатажных вырабаў для дзяцей школьнага ўзросту налічвае больш за 300 мадэлей, швейных - больш за 500.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі