Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2018, 19:17

"Белкартаграфія" выпусціла скрэтч-карту Беларусі

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белкартаграфія" выпусціла скрэтч-карту "Рэспубліка Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

"Для таго каб захаваць памяць пра падарожжы па Беларусі, дастаткова проста сцерці манеткай серабрысты слой з тэрыторый тых раёнаў краіны, у якіх давялося пабываць. Пад слоем схавана маляўнічая і вельмі падрабязная карта з адлюстраваннем гербаў населеных пунктаў Беларусі. Карту дапаўняюць вытрымкі вершаў беларускіх паэтаў пра родны край", - расказалі ў прэс-службе.

Скрэтч-карта выдадзена на беларускай мове, яе маштаб 1:1 100 000. Яна паступіць у фірменную гандлёвую сетку "Белкартаграфіі" 21 лістапада, у дзень урачыстай прэзентацыі чатырохтомнага выдання "Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi" ў Нацыянальнай бібліятэцы. Новую карту і ўсе чатыры тамы атласа можна будзе набыць на арганізаванай у бібліятэцы выстаўцы-продажы прадукцыі "Белкартаграфіі". Пазней скрэтч-карта Беларусі паступіць у магазіны гандлёвай сеткі "Белкніга".-0-

Фота gki.gov.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі