Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2024, 16:33

Белкаапсаюз за 2023 год рэалізаваў тавары на суму каля Br2 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз за 2023 год рэалізаваў тавары на суму каля Br2 млрд. Аб гэтым расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Доля тавараў айчыннай вытворчасці ў нас складае больш за 90 працэнтаў. Немалаважна, што гэта прадукцыя карыстаецца попытам у насельніцтва. Акрамя таго, за 5 месяцаў 2024 года мы рэалізавалі больш як 1 тыс. тавараў на суму звыш Br1 млн. У гэтай структуры складаная бытавая тэхніка займае каля 50 працэнтаў, мэбля - 40 працэнтаў, а астатняя частка - мота- і велатавары",- расказаў Віктар Каралёў.

У цэлым, паводле яго слоў, за 2023 год Белкаапсаюз рэалізаваў тавары на суму каля Br2 млрд, або 3,2 працэнта ад агульнага аб'ёму продажаў гандлёвымі арганізацыямі рэспублікі.

"У мэтах зніжэння рознічных цэн для пакупнікоў вядзецца работа з пастаўшчыкамі па правядзенні сумесных маркетынгавых і акцыйных мерапрыемстваў. Штомесяц фарміруецца акцыйны пакет са зніжэннем цэн з боку пастаўшчыкоў і арганізацый спажывецкіх кааперацый. Адзначу, што развіццё канкурэнцыі ў сферы гандлю сур'ёзна паўплывала на нашу дзейнасць. У рэгіёнах захаваць магазіны вельмі складана з луікам развіцця рытэйлу. Пры гэтым ёсць станоўчы прыклад раёнаў, дзе ўдзельная вага спажыўкааперацыі ў рознічным абароце дасягае каля 55 працэнтаў", - падкрэсліў намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Паводле яго слоў, час патрабуе ўкаранення новаўвядзенняў і змянення заканадаўства, таму Белкаапсаюз рухаецца па праграме аўтаматызацыі бізнес-працэсаў. "Сёння каля 50 працэнтаў нашых аб'ектаў падключана ўжо да адзінай аўтаматызаванай сістэмы", - дадаў Віктар Каралёў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі