Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2024, 17:09

Белкаапсаюз плануе закупіць у насельніцтва 40 тыс. тон яблыкаў у гэтым годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз плануе закупіць у насельніцтва 40 тыс. т яблыкаў у бягучым годзе. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На асабістых прысядзібных участках паспеў белы наліў. Праз два тыдні чакаецца ранні збор яблыкаў, якія Белкаапсаюз заўсёды масава закупляе ў сельскага насельніцтва. "Паводле прагнозаў, ураджай яблыкаў у гэтым годзе чакаецца на высокім узроўні, калі ўмовы надвор'я не акажуць свой уплыў. Так, у гэтым сезоне плануем закупіць не менш за 40 тыс. т яблыкаў, з якіх больш за 40 працэнтаў пойдзе на перапрацоўку на ўласных перапрацоўчых прадпрыемствах арганізацый спажывецкай кааперацыі. Астатні аб'ём мы плануем рэалізаваць у рознічнай гандлёвай сетцы ў выглядзе таварнага яблыка і, вядома ж, па заключаных дагаворах паставіць на перапрацоўку айчынным перапрацоўчым прадпрыемствам для вытворчасці сокавай і іншай прадукцыі", - расказала Аксана Скіндар.

Паводле яе слоў, улічваючы высокі ўраджай яблыкаў, у сельскай мясцовасці распрацоўваюцца маршруты руху аўтатранспарту. "Мы вывучаем найбольш рэсурсныя зоны, каб максімальна задаволіць патрэбнасці сельскіх жыхароў у магчымасці здаць яблыкі і апад. У нас спецыяльна падрыхтавана тара, а для збору таварных яблыкаў - скрыні, якія мы гатовы прадаставіць сельскім жыхарам", - дадала начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі