Сцяг Серада, 25 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 снежня 2024, 13:20

Белякоў: трэба развіваць узровень палітычнай культуры і інфармацыйную гігіену ў грамадстве

Андрэй Белякоў,. Фота з архіва
Андрэй Белякоў,. Фота з архіва
24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень палітычнай культуры варта павышаць, у тым ліку праз гульнявыя і адукацыйныя методыкі, заявіў начальнік Цэнтра па рабоце з насельніцтвам і выбарчым працэсе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Белякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы гаворым пра сённяшні час, то вельмі часта прымяняем такія словы, як пагрозы, выклікі, рызыкі. Усё гэта зводзіцца да неабходнасці фарміравання інфармацыйнай гігіены ў грамадстве. А гэта ўжо звязана непасрэдна з узроўнем палітычнай культуры насельніцтва, з аднаго боку. А з іншага - мы гаворым яшчэ і аб фарміраванні прафесійных кампетэнцый у арганізатараў выбараў. Што таксама вельмі значна, - расказаў Андрэй Белякоў. - У артыкуле 33 абноўленага Выбарчага кодэкса замацавана задача сістэмнага навучання і павышэння кваліфікацыі арганізатараў выбараў. На базе нашага цэнтра ўжо з верасня 2022 года праходзяць навучанне і павышэнне кваліфікацыі арганізатары выбараў, члены камісій, і мы назіраем, што гэта работа, калі яна становіцца сістэмай, прыносіць даволі сур'ёзныя вынікі. Значыць, усё гэта частка вялікага працэсу павышэння ў цэлым палітычнай культуры і кампетэнцый тых спецыялістаў, якія арганізуюць выбары".

Адзін з напрамкаў работы цэнтра - узаемадзеянне з моладдзю. "Сістэма "роўны навучае роўнага" даказвае сваю эфектыўнасць, - адзначыў начальнік цэнтра. Марафон "Выбірай.BY", дэбаты, гульня "Выбар.бай", якая адносна нядаўна была прыдумана і ўжо сёння набірае абароты. Нам вельмі прыемна, што выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" вялікім тыражом выпусціла ў свет гэту гульню. Значыць, ва ўсіх будзе магчымасць, праз у тым ліку гульнявыя, адукацыйныя методыкі, павышаць свой узровень палітычнай культуры. Мы рухаемся ў правільным напрамку. Мы будзем рухацца далей, будзем працаваць разам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі