Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 13:19

Белхімпрафсаюз: ад санкцый ЗША ў першую чаргу пацерпяць працоўныя калектывы і члены іх сем'яў

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці выступіў з заявай у сувязі з аднаўленнем эканамічных санкцый ЗША супраць шэрага значных беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прафсаюза.

"З усёй адказнасцю заяўляем, што ад заклікаў з-за мяжы і некаторых грамадзян увесці санкцыі, спыніць вытворчасці ў першую чаргу пацерпяць працоўныя калектывы, уключаючы членаў іх сем'яў. Страта рынкаў збыту з-за невыканання сваіх абавязацельстваў па кантрактах і зніжэнне даходаў прадпрыемстваў прывядзе да немагчымасці выканання наймальнікамі дзеючых норм калектыўных дагавораў, скарачэння колькасці персаналу, зніжэння сацыяльных гарантый ветэранаў, жанчын, моладзі. Гэта гарантыі не толькі для работнікаў названых вытворчасцей, але і для настаўнікаў, урачоў, студэнтаў, пенсіянераў, грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дзяржаўнай абароне. Дык каго ў першую чаргу закрануць эканамічныя санкцыі, што ўводзяцца, і каму гэта выгадна? - адзначаецца ў заяве. - Дзеючая ў рэспубліцы сістэма сацыяльнага партнёрства, Працоўны кодэкс і пенсійнае заканадаўства за работу ў асаблівых умовах працы, у распрацоўцы якіх прафесійныя саюзы прымалі непасрэдны ўдзел, дзеючыя на прадпрыемствах камісіі па вядзенні перагавораў і працоўных спрэчках, даюць магчымасць сёння вырашаць канкрэтныя запатрабаванні працоўных на месцах, робяць іх абароненымі ў адрозненне ад работнікаў многіх іншых краін блізкага і далёкага замежжа. Прафсаюзы многіх краін свету, іх актывісты і сёння прадаўжаюць барацьбу за тыя дасягненні, якія маюць работнікі нашых прадпрыемстваў".

Белхімпрафсаюз нагадвае, што ва ўмовах распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19, закрыцця граніц паміж краінамі, прыпынення вытворчасцей і зніжэння даходу працоўных у многіх краінах свету ў Беларусі не было дапушчана рэзкага эканамічнага спаду, скарачэння рабочых месцаў і згортвання сацыяльных праграм на месцах. Сістэма сацыяльнага партнёрства дала магчымасць захаваць амаль усе прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі дадатковыя льготы і гарантыі.

"Мы дзякуем міжнародным аб'яднанням прафсаюзаў, замежным галіновым прафсаюзам, якія выказваюць салідарную падтрымку працоўным Беларусі, падзяляюць нашы першачарговыя каштоўнасці, каштоўнасці рабочых - права на працу і дастойную заработную плату, бяспечныя ўмовы працы. Наша будучыня - гэта прадпрыемствы і вытворчасці, якія стабільна працуюць, рабочыя месцы, дастойная заработная плата і бяспечныя ўмовы працы, узаемапавага і падтрымка адзін аднаго. Ад імя працоўных, больш як 140 тысяч членаў нашага прафесійнага саюза мы катэгарычна супраць эканамічных санкцый і абмежаванняў", - рэзюмуецца ў заяве Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі