Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зімовы характар надвор'я ў Беларусі захаваецца да канца тыдня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пад уплывам антыцыклону ў бліжэйшыя дні будзе марозна і без істотных ападкаў. "У начны час паветра па рэспубліцы будзе астываць да мінус 5 - мінус 13 градусаў, а ў найбольш ясныя ночы месцамі слупкі тэрмометраў панізяцца і да мінус 14 - мінус 16 градусаў. Дзённы фон тэмператур пераважна будзе знаходзіцца ў межах адмоўных значэнняў, толькі 12-13 лютага месцамі па паўднёвым захадзе слупкі тэрмометраў паднімуцца да 1 градуса вышэй за нуль", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 11 лютага, будзе без істотных ападкаў. Месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 7 - мінус 13 градусаў, максімальная ўдзень - мінус 1 - мінус 7 градусаў.
У сераду і чацвер, 12-13 лютага, таксама прагназуецца пераважна без ападкаў. Месцамі могуць быць слабы туман, іней, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 6 - мінус 12 градусаў, пры праясненнях - да мінус 16 градусаў. Максімальная днём складзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса.
"Згодна з папярэднімі прагнозамі, няўстойлівыя паветраныя масы арктычнага паходжання прадоўжаць утрымліваць зімовы характар надвор'я з тэмпературным фонам на некалькі градусаў ніжэйшым за належны па календары ў пятніцу і ў бліжэйшыя выхадныя. Пры гэтым у няўстойлівым паветры месцамі па рэспубліцы будзе адзначацца невялікі снег", - адзначылі сіноптыкі.
У пятніцу, 14 лютага, месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 5 - мінус 12 градусаў, пры праясненнях да мінус 14 градусаў, максімальная днём - мінус 6 - плюс 1 градус.

У суботу, 15 лютага, у асобных раёнах рэспублікі пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 6 - мінус 12 градусаў, пры праясненнях - да мінус 15 градусаў, максімальная ўдзень - 0 - мінус 7 градусаў.
У нядзелю, 16 лютага, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 8 - мінус 13 градусаў, пры праясненнях - да мінус 16 градусаў, максімальная днём - мінус 1 - мінус 8 градусаў.-0-