23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восень не спяшаецца набіраць абароты і па-ранейшаму трымае курс на цёплае надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі адзначаюць, што нават апошнія свежыя ночы не змаглі ўраўнаважыць высокія дзённыя максімумы. Сярэднясутачная тэмпература паветра да гэтага часу не выйшла ў кліматычнае рэчышча.
"Так, 24-28 верасня захаваецца павышаны тэмпературны фон у асноўным на 3-8 градусаў вышэйшы за сярэднія шматгадовыя значэнні. Начныя мінімуму будуць вагацца ад 8 да 17 градусаў, толькі ў ноч на аўторак, 24 верасня, месцамі па паўднёвым усходзе паветра ахалодзіцца да плюс 5-7 градусаў. Максімальныя значэнні тэмпературы складуць 16-25 градусаў, у найбольш цёплыя дні месцамі паветра прагрэецца да 26-28 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.
У нядзелю, 29 верасня, прагназуецца, што ў выніку паступлення халаднаватага паветра тэмпературны фон панізіцца. У разгар дня слупкі тэрмометраў пакажуць 10-17 градусаў.
У дзённыя гадзіны 25-26 верасня і на працягу сутак 27 верасня месцамі будзе ўзмацняцца вецер да моцнага парывістага. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў 25-26 верасня не выключана магчымасць навальніц. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы.
У аўторак, 24 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8-14, па паўднёвым усходзе - 5-7 градусаў, максімальная днём - 22-28 градусаў.
У сераду, 25 верасня, ноччу месцамі па захадзе рэспублікі, раніцай і днём у заходніх і цэнтральных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Магчымы навальніцы. Днём у асобных раёнах па ўсходзе магчыма ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8-15, максімальная днём - 18-25 градусаў, па паўднёвым усходзе да 27 градусаў.
У чацвер, 26 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8-15 градусаў, максімальная днём - 18-25 градусаў.
У суботу, 28 верасня, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 10-17 градусаў, максімальная днём - 17-23, па крайнім паўднёвым усходзе месцамі да 27 градусаў.
Пахаладае ў нядзелю 29 верасня. Месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 4 па паўночным захадзе да 15 градусаў па паўднёвым усходзе, максімальная днём - 10-17 градусаў.-0-
Сіноптыкі адзначаюць, што нават апошнія свежыя ночы не змаглі ўраўнаважыць высокія дзённыя максімумы. Сярэднясутачная тэмпература паветра да гэтага часу не выйшла ў кліматычнае рэчышча.
"Так, 24-28 верасня захаваецца павышаны тэмпературны фон у асноўным на 3-8 градусаў вышэйшы за сярэднія шматгадовыя значэнні. Начныя мінімуму будуць вагацца ад 8 да 17 градусаў, толькі ў ноч на аўторак, 24 верасня, месцамі па паўднёвым усходзе паветра ахалодзіцца да плюс 5-7 градусаў. Максімальныя значэнні тэмпературы складуць 16-25 градусаў, у найбольш цёплыя дні месцамі паветра прагрэецца да 26-28 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.
У нядзелю, 29 верасня, прагназуецца, што ў выніку паступлення халаднаватага паветра тэмпературны фон панізіцца. У разгар дня слупкі тэрмометраў пакажуць 10-17 градусаў.
"У бліжэйшыя суткі пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ў Беларусі захаваецца малавоблачнае без істотных ападкаў надвор'е. У ноч на сераду 25 верасня да заходніх меж наблізяцца франтальныя раздзелы, якія абумовяць лакальныя кароткачасовыя дажджы. Раніцай і днём зона ападкаў распаўсюдзіцца і на цэнтральныя раёны краіны, толькі па ўсходзе захаваецца павышаны фон атмасфернага ціску. У далейшым 26-29 верасня ў выніку перамяшчэння франтальных раздзелаў дажджы рознай інтэнсіўнасці прадоўжацца", - адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак, 24 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8-14, па паўднёвым усходзе - 5-7 градусаў, максімальная днём - 22-28 градусаў.
У сераду, 25 верасня, ноччу месцамі па захадзе рэспублікі, раніцай і днём у заходніх і цэнтральных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Магчымы навальніцы. Днём у асобных раёнах па ўсходзе магчыма ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8-15, максімальная днём - 18-25 градусаў, па паўднёвым усходзе да 27 градусаў.
У чацвер, 26 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 8-15 градусаў, максімальная днём - 18-25 градусаў.
У пятніцу, 27 верасня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца дажджы. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 12-17 градусаў, максімальная днём - 16-23 градусы.