Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першыя дні кастрычніка надвор'е ў Беларусі абяцае быць даволі кантрасным у разрэзе краіны, асабліва ў дзённыя гадзіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У мінулыя выхадныя ў рэспубліку прыйшла восень: тэмпература паветра істотна панізілася. "Калі ў суботу ў дзённыя гадзіны па краіне яшчэ было ад 18 да 28 градусаў, то ў нядзелю днём слупкі тэрмометраў ужо вышэй за 12-15 не паднімаліся. Акрамя таго, у ноч на панядзелак, 30 верасня, па захадзе Віцебскай вобласці на вышыні 2 см ад паверхні глебы былі зафіксаваны замаразкі ад 0 да мінус 2", - расказалі ў Белгідрамеце.
У бліжэйшыя дні, 1-2 кастрычніка, днём халадней будзе па заходняй палавіне краіны - у асноўным ад 8 да 14 цяпла, а па ўсходняй палавіне паветра прагрэецца да 15-18, па ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей месцамі не выключана і да 20.
У другой палавіне рабочага тыдня Беларусь будзе ў зоне ўплыву атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, таму ў многіх раёнах пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. Пры гэтым па-ранейшаму больш цёплае надвор'е захаваецца па паўднёвым усходзе рэспублікі.
"Паводле папярэдніх прагнозаў, у бліжэйшыя выхадныя 5-6 кастрычніка, атмасферныя франты пакінуць краіну, і ўладу над надвор'ем возьме вобласць павышанага атмасфернага ціску, а гэта значыць, што дажджоў будзе зусім нямнога, але разам з тым пры паступленні халаднаватай паветранай масы і пры ўмове праясненняў месцамі па рэспубліцы будуць узнікаць замаразкі да мінус 2 градусаў, таму неабходна паклапаціцца аб укрыцці выкапанай сельскагаспадарчай прадукцыі", - дадалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 1 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палавіне пройдуць невялікія дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 5-10 м/с, ноччу па паўночным усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 4-10 градусаў, максімальная днём - 8-14, па ўсходняй палавіне - 15-20 градусаў.
У сераду, 2 кастрычніка, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 2-9 градусаў, максімальная днём - 10-17, па паўднёвым усходзе месцамі да 20 градусаў.
У чацвер, 3 кастрычніка, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 3-9 градусаў, максімальная днём - 10-17, па паўднёвым усходзе месцамі да 20 градусаў.
У пятніцу, 4 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 5-12 градусаў, максімальная днём - 9-16, па паўднёвым усходзе да 19 градусаў.
У суботу, 5 кастрычніка, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - ад 1 па паўночным захадзе да 12 па паўднёвым усходзе, месцамі па паўночным захадзе магчымы замаразкі ад 0 да мінус 2. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 10-17 градусаў.
У нядзелю, 6 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 1-8 градусаў, месцамі магчымы замаразкі ад 0 да мінус 2. Днём паветра прагрэецца да 11-17 градусаў цяпла.-0-
У мінулыя выхадныя ў рэспубліку прыйшла восень: тэмпература паветра істотна панізілася. "Калі ў суботу ў дзённыя гадзіны па краіне яшчэ было ад 18 да 28 градусаў, то ў нядзелю днём слупкі тэрмометраў ужо вышэй за 12-15 не паднімаліся. Акрамя таго, у ноч на панядзелак, 30 верасня, па захадзе Віцебскай вобласці на вышыні 2 см ад паверхні глебы былі зафіксаваны замаразкі ад 0 да мінус 2", - расказалі ў Белгідрамеце.
У бліжэйшыя дні, 1-2 кастрычніка, днём халадней будзе па заходняй палавіне краіны - у асноўным ад 8 да 14 цяпла, а па ўсходняй палавіне паветра прагрэецца да 15-18, па ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей месцамі не выключана і да 20.
"Аднак ночы будуць даволі халоднымі: у ноч на аўторак - плюс 4-10, у ноч на сераду - плюс 2-9. У аўторак дажджы, у асноўным невялікія, чакаюцца ў асноўным па заходняй палавіне краіны, а ў сераду месцамі па краіне", - адзначылі сіноптыкі.