Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2022, 13:56

Белгідрамет: у бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца спад узроўняў вады

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні на рэках Беларусі будзе адзначацца спад узроўняў вады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У выніку на Бярэзіне каля Светлагорска ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку, што лімітуе суднаходства. Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне каля Віцебска, Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і гарадскога пасёлка Лоеў, Бярэзіне каля Бабруйска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля.

"На рэках краіны адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-7 см за суткі, толькі на Нёмане каля вёскі Беліца і Гродна, Бярэзіне каля Бабруйска, Сожы каля Крычава, асобных прытоках Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-24 см. Таксама ўзроўні вады па-ранейшаму перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойме на прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец і прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная каля Камянца", - сказалі ў Белгідрамеце.

Тэмпература вады істотна не змянілася і складае плюс 16-23 градусы ў рэках, а вадаёмах - 21-23 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі