28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У апошнія дні лістапада і ў пачатку снежня ў Беларусі будзе цяплей, чым звычайна. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"У самым пачатку тыдня пейзажы ў розных рэгіёнах краіны значна адрозніваліся адзін ад аднаго. У большасці раёнаў рэспублікі снежнае покрыва адсутнічала, у той час як на ўсходзе вышыня гурбаў дасягала 17 см. Але паколькі тэмпература паветра паступова павышалася, а ападкі сталі ісці ў змешанай фазе, снег падтаў. Паводле даных на раніцу чацвярга, без снегу застаюцца заходнія і цэнтральныя раёны краіны, пераважна па ўсходзе рэспублікі яшчэ захоўваецца снежнае покрыва вышынёй ад 1 см да 10 см", - расказалі ў Белгідрамеце.
У заключныя дні лістапада ўмовы надвор'я будуць вызначацца ўплывам атлантычнага паветра. Тэмпературны фон прагназуецца цяплейшым, чым звычайна, а ападкі будуць пераходзіць са снегу ў мокры снег і дождж.
"Згодна з папярэднім прагнозам, адкрыццё каляндарнай зімы таксама будзе суправаджацца цёплым надвор'ем. Пры гэтым з ростам атмасфернага ціску ў нядзелю і панядзелак абыдзецца без істотных ападкаў. У далейшым франтальныя раздзелы прынясуць у рэспубліку ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Аднак, перамяшчаючыся на фоне вобласці высокага ціску, ападкі будуць лакальнымі і кароткачасовымі", - адзначылі сіноптыкі.
Тэмпературны фон у начны час будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 3, у асобныя ночы пры праясненнях слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 7 градусаў. Днём пры гэтым будзе 0 - плюс 6, толькі ў сераду месцамі дзённыя максімумы будуць у межах слабаадмоўных значэнняў.
У пятніцу, 29 лістапада, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй палавіне рэспублікі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі можа быць туман, слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 2 - плюс 4, максімальная днём - ад мінус 1 па паўночным усходзе да плюс 7 градусаў па паўднёвым захадзе.
У суботу, 30 лістапада, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах можа быць слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 3 - плюс 3 градусы, максімальная ўдзень будзе 0 - плюс 6 градусаў.
У нядзелю, 1 снежня, будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 4 - плюс 1, па поўдні пры праясненнях да мінус 7 градусаў, максімальная ўдзень - 0 - плюс 6 градусаў.
У панядзелак, 2 снежня, таксама пераважна ападкаў не прагназуецца. У асобных раёнах можа быць слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 3 - плюс 3, пры праясненнях да мінус 6 градусаў, максімальная ўдзень - 0 - плюс 6 градусаў.
У аўторак, 3 снежня, ноччу пераважна будзе без ападкаў, раніцай і днём месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж). У асобных раёнах прагназуецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 4 - плюс 3, пры праясненнях па паўднёвым усходзе да мінус 7, максімальная удзень - 0 - плюс 5 градусаў.
У сераду, 4 снежня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 5 - плюс 2, максімальная ўдзень - мінус 2 - плюс 4 градусы.-0-