Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2024, 15:41

Белгідрамет: працяглы недабор ападкаў ускладняе апрацоўку глебы і правядзенне сяўбы азімых
 

Фота з архіва
Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працяглы недабор ападкаў ускладняе апрацоўку глебы і правядзенне сяўбы азімых збожжавых культур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На тэрыторыі Беларусі з-за працяглага дэфіцыту ападкаў аграметэаралагічная абстаноўка пагоршылася. Атмасферная засуха ўзмацнілася, у шэрагу паўднёвых раёнаў яна дасягнула крытэрыю небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы. Верхні глебавы гарызонт знаходзіцца ў сухім і слабавільготным стане на большай частцы тэрыторі краіны, што ўскладняе апрацоўку глебы і правядзенне сяўбы азімых збожжавых культур. З-за недахопу вільгаці складваюцца неспрыяльныя ўмовы для фарміравання ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур, адрастання траў, вылежкі льнотрасты", - расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, у бліжэйшы час недахоп глебавай вільгаці захаваецца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі