Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2024, 10:54

Белгідрамет пракаменціраваў радыяцыйную абстаноўку пасля пажару ў зоне адчужэння ЧАЭС ва Украіне

 

Фота з архіва
Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Радыяцыйная абстаноўка ў Беларусі і ў раёне ўздзеяння Чарнобыльскай АЭС застаецца стабільнай. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Алег Дзюбайла.

"Даныя назіранняў, атрыманых на стацыянарных пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу і аўтаматычных пунктах кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зонах уплыву Чарнобыльскай АЭС, паказваюць, што радыяцыйная абстаноўка ў краіне і ў раёне ўздзеяння Чарнобыльскай АЭС стабільная", - сказаў Алег Дзюбайла.

Паводле яго слоў, узроўні магутнасці дозы гама-выпрамянення знаходзяцца ў межах устаноўленых шматгадовых значэнняў. Негатыўныя трэнды ў частцы змянення радыяцыйнай абстаноўкі не фіксуюцца.

Як паведамлялася, 3 верасня адбыўся лясны пажар у чарнобыльскай зоне адчужэння ва Украіне. Яго плошча склала 420 га.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі