8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацяплення ў Беларусі пакуль не чакаецца. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Халоднае паветра паўночных шырот, якое паступае ў Беларусь, адкінула нас па тэмпературным рэжыме амаль на месяц таму. Так, за апошнія суткі сярэдняя тэмпература паветра па рэспубліцы склала 4-10 градусаў цяпла, што на 3-7 градусаў ніжэй за кліматычную норму і характэрна для сярэдзіны красавіка. Адмоўная тэмпературная анамалія захаваецца ў рэспубліцы на працягу ўсяго прагназуемага перыяду", - расказалі ў Белгідрамеце.
У начны час будуць адзначацца замаразкі, толькі месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе станоўчай. Днём пры гэтым будзе ад 8 да 16 градусаў цяпла. "Разам з тым з 10 мая вобласць высокага ціску аслабіць свой уплыў, уступаючы месца атмасферным франтам, якія прынясуць у рэспубліку ападкі ад невялікіх да ўмераных", - адзначылі сіноптыкі.
У пятніцу, 9 мая, уначы будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і днём месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў. Месцамі мінімальная тэмпература складзе 1-4 градусы са знакам плюс. Днём паветра прагрэецца да 8-14 градусаў.
У суботу, 10 мая, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу яны будуць невялікія, днём умераныя. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 1 - плюс 5 градусаў, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём - 8-14 градусаў цяпла.

У нядзелю, 11 мая, ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў. Месцамі мінімальная тэмпература паветра - плюс 1 - плюс 6, максімальная днём - 8-15 градусаў вышэй за нуль.
У панядзелак, 12 мая, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 1-5 градусаў цяпла, месцамі замаразкі ад нуля да мінус 4 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём - 8-15 градусаў са знакам плюс.
У аўторак і сераду, 13 і 14 мая, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 1-6 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём - 9-16 градусаў цяпла.-0-