ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2021, 13:32

Белгідрамет папярэдзіў аб чырвоным узроўні небяспекі на бліжэйшыя дні з-за гарачыні

Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды папярэдзілі аб чырвоным узроўні небяспекі на бліжэйшыя дні з-за гарачыні, паведамляе БЕЛТА.

У дзённы час 23-25 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра складзе 30-34 градусы, месцамі, а па ўсходзе краіны ў многіх раёнах, - 35-36 градусаў.

Па большай частцы Мінскай вобласці ўдзень у сераду-пятніцу паветра прагрэецца таксама да 30-34, месцамі да 35-36 градусаў.

У Мінску ў сераду і чацвер будзе 32-34 градусы, у пятніцу - 31-33.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі