Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе спрыяльным для ўборкі крупяных культур і бульбы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле апошніх даных, добрае ўвільгатненне верхняга слоя глебы захоўваецца галоўным чынам у паўночна-заходняй частцы краіны. У паўднёвай частцы і на ўсходзе Беларусі, а таксама месцамі на захадзе Віцебскай вобласці адзначаецца недахоп глебавай вільгаці. Тут ускладнена апрацоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых культур. З-за недахопу вільгаці пагоршыліся ўмовы для адрастання траў, росту караняплодаў, фарміравання ўраджаю позняй агародніны.
"У бліжэйшы час умовы надвор'я будуць спрыяльнымі для ўборкі крупяных культур, бульбы, пад'ёму льнотрасты і нарыхтоўкі кармоў, пры гэтым цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е абумовіць далейшую страту вільгаці з глебы", - прагназуюць аграметэаролагі.-0-