3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надвор'е ў Беларусі да канца бягучага і ў пачатку наступнага рабочага тыдня будзе няўстойлівым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Белгідрамеце адзначылі, што мінулы верасень атрымаўся цёплым і з вынікам 17,5 градуса заняў першае месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага.
Большую частку дзён на працягу месяца тэмпература паветра знаходзілася ў межах ад 20 да 27 градусаў, а ў першых чыслах верасня яшчэ і дасягала 30-градусных адзнак. Пры гэтым цёпла было не толькі ўдзень, але і ўначы, што і паўплывала на агульны вынік. Толькі ў апошніх чыслах месяца тэмпература панізілася і наблізілася да сярэдніх шматгадовых значэнняў.
"А вось дажджамі верасень не песціў. У большасці раёнаў краіны адзначаўся дэфіцыт ападкаў, а на асобных метэастанцыях Віцебскай і Магілёўскай абласцей былі абноўлены гістарычныя месячныя мінімумы ападкаў. І толькі на крайнім паўднёвым захадзе, у Брэсце, адзначаўся іх лішак. Тут абноўлены гістарычны сутачны максімум ападкаў - 81 мм. У сярэднім за верасень па рэспубліцы выпала 26 мм нябеснай вільгаці, што ад кліматычнай нормы складае 47 працэнтаў", - расказалі сіноптыкі.
У бліжэйшыя дні атмасферныя франты раз-пораз будуць пастаўляць у рэспубліку дажджы рознай інтэнсіўнасці. Толькі з аўторка вобласць павышанага атмасфернага ціску стане перашкодай для франтальных раздзелаў, ападкі спыняцца.
"Разам з тым захаваецца халаднаватае надвор'е. Начныя мінімумы будуць вагацца ў межах ад 1 да 12 градусаў, у ноч на нядзелю, 6 кастрычніка, і аўторак, 8 кастрычніка, у асобных раёнах краіны пры ўмове працяглых праясненняў не выключаны замаразкі 0 - мінус 2 градусы. Максімальныя значэнні тэмпературы паветра складуць 9-18 градусаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы", - праінфармавалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу, 4 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы - 6-12 градусаў, удзень - ад 9 на паўночным захадзе да 16 на паўднёвым усходзе.
У суботу, 5 кастрычніка, уначы пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы, удзень месцамі па паўднёвым усходзе рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы - ад 3 па поўначы да 12 градусаў па паўднёвым усходзе, днём - 9-15 градусаў.
У нядзелю, 6 кастрычніка, ноччу па поўдні, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі таксама пройдуць дажджы, у дзённы час месцамі па паўднёвым усходзе - моцныя. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы - ад 1 градуса цяпла па поўначы да 10 па паўднёвым усходзе, месцамі па поўначы - замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень - 9-15 градусаў.
У панядзелак, 7 кастрычніка, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне прагназуюцца дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра - 3-10 градусаў, удзень - 9-16.
У аўторак, 8 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 1-8 градусаў, месцамі магчымы замаразкі - 0 - мінус 2. Максімальная тэмпература паветра ўдзень - 10-17 градусаў.
У сераду, 9 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы - 3-10 градусаў цяпла, удзень - 11-18.-0-