ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2022, 11:35

Белгідрамет: надвор'е на гэтым тыдні дасць магчымасць падтрымліваць добрыя тэмпы ўборачных работ

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы надвор'я на гэтым тыдні дадуць магчымасць падтрымліваць добрыя тэмпы ўборачных работ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У канцы мінулага тыдня дажджы ў шэрагу рэгіёнаў рэспублікі ненадоўга знізілі тэмпы ўборкі збожжавых культур. У асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей, дзе прайшлі найбольш інтэнсіўныя дажджы, назіралася пераўвільгатненне верхняга слоя глебы. На такіх плошчах работа тэхнікі была ўскладнена. Уборка збожжавых каласавых культур праводзіцца ў асноўным пры поўнай спеласці, вільготнасць зерня знаходзіцца ў межах кандыцыйнай і вышэй", - адзначылі ў Белгідрамеце.

Паводле даных апошніх візуальных назіранняў аграметэаролагаў, на пераважнай тэрыторыі Беларусі верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што забяспечвае спрыяльныя ўмовы для сяўбы паўкосных і пажніўных культур, а таксама правядзення ўборачных работ. Аднак месцамі на лёгкіх глебах верхні стой глебы ўвільготнены слаба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі