Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2024, 13:59

Белгідрамет: на тыдні тэмпературны фон у Беларусі панізіцца

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тыдні тэмпературны фон у Беларусі крыху панізіцца, але зімовае надвор'е пакуль не прагназуецца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як адзначылі ў Белгідрамеце, цёплыя і вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання ўтрымлівалі ў першай дэкадзе лістапада тэмпературны рэжым у асноўным на 1-2 градусы вышэй за належны па календары, толькі месцамі па Брэсцкай вобласці сярэдні фон тэмператур быў на градус ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Разам з тым у выніку пераважнага ўплыву поля павышанага атмасфернага ціску ў большасці раёнаў, за выключэннем Віцебскай вобласці, адзначаўся дэфіцыт ападкаў.

"На гэтым тыдні зімы на гарызонце па-ранейшаму не відаць. Тэмпературны фон крыху панізіцца і ўвойдзе з свае кліматычныя рамкі: мінімальныя значэнні тэмператур будуць вагацца ад мінус 4 да плюс 4 градусаў, а дзённыя максімумы будуць у межах 0 - плюс 7 градусаў. Пры гэтым ападкаў будзе няшмат. Яны будуць мець лакальны і кароткачасовы характар. Толькі ўдзень 14 лістапада і ў ноч на 15 лістапада пад уплывам франтальнага раздзелу ападкі пройдуць на большай частцы тэрыторыі. У начны і ранішні час пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі па краіне будуць утварацца непрацяглыя туманы і слабыя галалёдныя з'явы", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 12 лістапада, уначы будзе без істотных ападкаў, удзень месцамі пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, максімальная ўдзень - 0 - плюс 6 градусаў.

У сераду, 13 лістапада, месцамі чакаюцца невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 3 - плюс 2, максімальная ўдзень - 0-5 градусаў.

У чацвер, 14 лістапада, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 3 - плюс 2, максімальная ўдзень - 0 - плюс 5 градусаў.

У пятніцу, 15 лістапада, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 2 - плюс 3, максімальная ўдзень - 1-7 градусаў.

У суботу, 16 лістапада, уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі, у асноўным па паўночнай палове рэспублікі, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 2 - плюс 4, максімальная ўдзень - 1-7 градусаў.

У нядзелю, 17 лістапада, месцамі, у асноўным па паўночнай палове рэспублікі, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - мінус 3 - плюс 3, максімальная ўдзень - 1-6 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі