16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На бягучым тыдні ў краіне зноў будзе дажджліва і халаднавата. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Цяперашні чэрвень толькі зрэдку дае магчымасць беларусам атрымаць задавальненне ад па-сапраўднаму летняга цяпла. Таму што не паспеюць слупкі тэрмометраў перасягнуць 25-градусныя адзнакі, як ім на змену прыходзяць пахаладанне і дажджы. Бягучы тыдзень не стане выключэннем. Панядзелак, які, як вядома, дзень цяжкі, сёння ўсяляк абвяргае гэту назву, паколькі стараннямі вобласці высокага ціску нас чакае малавоблачнае і вельмі цёплае надвор'е. Пры такіх умовах паветра па краіне прагрэецца да 24-29 градусаў. І гэта будзе самы цёплы дзень на бягучым тыдні. А ўжо ў аўторак вобласць высокага ціску пачне здаваць свае пазіцыі, і ў краіне зноў будзе дажджліва і халаднавата. Ды і характар у надвор'я будзе неспакойны. Час ад часу будуць ісці дажды, якія ў асобныя суткі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам, што будзе рабіць сітуацыю яшчэ больш дыскамфортнай. Пры лакальным развіцці кучава-дажджавой воблачнасці прагрымяць навальніцы. Стане паніжацца і тэмпературны фон. Пры гэтым калі яшчэ ў першай палавіне тыдня дзённыя максімумы будуць у межах ад 14-18 да 23-26 градусаў вышэй за нуль, то ўжо ў выхадныя тэмпературны фон панізіцца паўсюдна і на сярэдзіну дня не перавысіць плюс 14-20", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 17 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы. Ноччу месцамі па захадзе, днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, днём - плюс 18-24.
У сераду, 18 чэрвеня, ноччу месцамі па паўночным усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы, пры навальніцах - узмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе ад плюс 17 градусаў па поўначы да плюс 26 градусаў па паўднёвым захадзе.

У чацвер, 19 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 14 па поўначы да плюс 23 градусаў па поўдні.
У пятніцу, 20 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. У многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 13-20.

У суботу, 21 чэрвеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 13-20.
У нядзелю, 22 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе плюс 14-20 градусаў.-0-