3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, якія праходзяць, будуць ускладняць умовы для ўборкі траў і нарыхтоўкі кармоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дажджы будуць ускладняць умовы для ўборкі траў і нарыхтоўкі кармоў, правядзенне палявых работ, адзначылі ў цэнтры. Чаканае цёплае надвор'е і дастатак вільгаці будуць садзейнічаць развіццю сельскагаспадарчых культур.
"Ападкі, якія прайшлі на большай тэрыторыі краіны, значна павялічылі колькасць вільгаці ў глебе. Па выніках інструментальнага вызначэння запасы вільгаці ў глебе пераважна добрыя і павышаныя, толькі ў некаторых раёнах краіны на лёгкіх глебах - здавальняючыя. Верхні 10-сантыметровы слой глебы, паводле апошніх даных візуальных назіранняў, на большай тэрыторыі Беларусі добра ўвільготнены. Пераважна ў Віцебскай вобласці захоўваецца пераўвільгатненне", - расказалі ў Белгідрамеце.-0-