4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца тыдня захаваецца не па сезоне цёплае надвор'е. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Снежань пачаўся, а за акном нібыта канец кастрычніка - пачатак лістапада. Станоўчая тэмпературная анамалія, якая цяпер назіраецца ў нашай краіне, абумоўлена ўплывам блакіруючага антыцыклону, які перакрыў шлях атлантычным цыклонам і стварыў умовы для паступлення цёплага і вільготнага паветра з поўдня Еўропы. Таму да канца гэтага тыдня захаваецца не па сезоне цёплае надвор'е. Так, тэмпературны фон на працягу сутак 5 снежня будзе знаходзіцца ў межах плюс 2-8 градусаў, а 6-7 снежня крыху панізіцца, але па-ранейшаму будзе перавышаць сярэднія шматгадовыя значэнні ў асноўным на 1-5 градусаў (кліматычная норма першай дэкады снежня мінус 0,1-3). Пры гэтым без ападкаў не абыдзецца. У вільготным паветры час ад часу месцамі будуць адзначацца ападкі (у асноўным дождж), толькі ноччу і раніцай 5 снежня пад уплывам атмасфернага фронту зона ападкаў распаўсюдзіцца на большую частку тэрыторыі краіны", - расказалі ў Белгідрамеце.
5 снежня ноччу і раніцай часам пройдуць дажджы, днём месцамі будуць невялікія дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў межах 2-8 градусаў са знакам плюс.
6 снежня пераважна будзе без ападкаў, толькі месцамі па паўночным захадзе рэспублікі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2, плюс 5, днём - 0-7 градусаў вышэй за нуль.
7 снежня ноччу пераважна будзе без ападкаў, днём месцамі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 5, плюс 2, днём ад мінус 2 да плюс 4.
Аднак на наступным тыдні ўплыў антыцыклону аслабне і праз тэрыторыю нашай краіны пачнуць актыўна перамяшчацца франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы, якія прынясуць новыя порцыі ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу ў большасць раёнаў краіны. Разам з тым на зіму разлічваць не варта: начныя мінімумы будуць вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса, а дзённыя максімумы будуць у межах ад мінус 1 - плюс 1 да 6-8 градусаў вышэй за нуль. Пры ваганнях тэмпературнага фону месцамі будуць адзначацца туманы і слабыя галалёдныя з'явы, адзначылі ў Белгідрамеце.
8 снежня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4, плюс 3, днём - мінус 1, плюс 6.
9 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2, плюс 5, днём 1-8 градусаў са знакам плюс.
10 снежня ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём месцамі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2, плюс 5, днём - 1-8 градусаў вышэй за нуль.-0-