Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лоўля рыбы ў ахоўнай зоне або паблізу паветраных ліній электраперадачы (ЛЭП) стварае рэальную пагрозу жыццю і здароўю, заявілі БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".
"Пры перамяшчэнні пад правадамі неабходна папярэдне складваць вудзільна, каб пазбегнуць выпадковага дакранання або набліжэння на недапушчальна блізкую адлегласць да правадоў, а лепш пазбягаць такога шляху зусім. Акрамя таго, катэгарычна забараняецца лавіць рыбу ў час навальніцы", - нагадалі ў аб'яднанні.
У "Белэнерга" таксама зрабілі акцэнт, што ігнараванне папераджальных плакатаў і знакаў "Лоўля рыбы ў зоне ПЛ забаронена", "Асцярожна! Электрычнае напружанне", "Стой! Напружанне!", "Не ўлазь! Заб'е" можа прывесці да трагедыі.
"Калі вы падарылі вудачку дзіцяці, абавязкова растлумачце яму правілы паводзін пад лініямі электраперадачы. Дарослым неабходна расказаць дзіцяці аб небяспецы электрычнага току, выкарыстання вудзільна ў час навальніцы і пры перамяшчэнні пад правадамі. Расказвайце аб небяспецы рыбнай лоўлі паблізу энергааб'ектаў сябрам, суседзям, сваякам і будзьце ўпэўнены, што інфармацыя, якой вы падзеліцеся, уберажэ ад бяды нечыя жыцці", - падкрэслілі ў аб'яднанні.-0-