
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адноўлена электразабеспячэнне больш як 500 абясточаных з-за снегападу населеных пунктаў у Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. Такая інфармацыя апублікавана ў тэлеграм-канале "Белэнерга", паведамляе БЕЛТА.
"За мінулыя суткі аператыўна адноўлена электразабеспячэнне больш як 500 населеных пунктаў у Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях", - расказалі ў Белэнерга.
Складаныя ўмовы надвор'я ў Мінскай і Віцебскай вобласці захоўваюцца і 29 сакавіка.
Па стане на 10.00 48 брыгад энергасістэмы працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння 74 населеных пунктаў, задзейнічана 51 адзінка тэхнікі. Энергетыкамі робяцца ўсе неабходныя дзеянні па аднаўленні электразабеспячэння спажыўцоў у максімальна кароткія тэрміны.-0-