Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2024, 17:37

БЕЛАЗ прэзентаваў навінкі тэхнікі: газавы і электрычны самазвалы

11 красавіка, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" у рамках міжнароднай канферэнцыі "Электрыфікацыя горнага траспарту" прадставіў БЕЛАЗ-7513Р - першы ў свеце 130-тонны газавы кар'ерны самазвал, БЕЛАЗ-7513Е - 120-тонны самазвал на акумулятарных батарэях і іншую тэхніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Укараненне новых тэхналогій у здабычу карысных выкапняў - гэта не толькі эканоміка, але і экалогія. Сёння на канферэнцыі мы хочам паказаць, што акрамя дызельнага паліва кар'ерны транспарт працуе і на альтэрнатыўных крыніцах энергіі. Гэта электрычны ток, звадкаваны прыродны газ, вадарод. Таксама мы прадстаўляем сёння менавіта гэту лінейку тэхнікі, якая далей гатова паступаць для работы ў кар'еры для здабычы карысных выкапняў", - сказаў журналістам генеральны канструктар прадпрыемства Аляксандр Наскавец.

 Паводле яго слоў, самая галоўная навінка - кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 120 т, які працуе ад акумулятарных батарэй і 130-тонны кар'ерны самазвал, які працуе на звадкаваным прыродным газе. "Таксама сёння прадстаўлены дызель-тралейвозны кар'ерны самазвал, прататып вадароднага самазвала, які мы ўжо выпрабавалі і да канца года гатовы доследны ўзор паставіць у гаспадаркі для правядзення эксплуатацыйных выпрабаванняў", - паведаміў ён.

Аляксандр Наскавец адзначыў, што БЕЛАЗ прадастаўляе не толькі кар'ерныя самазвалы, але і інфраструктуру для іх. Гэта зарадныя станцыі, заводы па звадкаванні прыроднага газу, заводы па атрыманні і звадкаванні вадароду. "Мы прадстаўляем комплекс паслуг для таго, каб перайсці на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі", - падкрэсліў ён.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" праводзіць міжнародную канферэнцыю "Электрыфікацыя горнага транспарту". Канферэнцыя сабрала больш за 160 ключавых партнёраў БЕЛАЗа з краін СНД і Азіі. Мерапрыемства ўключае прэзентацыю новай тэхнікі на выпрабавальным палігоне, а таксама сесію з дакладамі прадстаўнікоў ААТ "БЕЛАЗ" і запрошаных спікераў з ліку яго партнёраў.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - адзін з буйнейшых сусветных вытворцаў кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.-0-
Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі