27 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" аб'явіла спецпрапанову на рэйсы маршруту Мінск-Вена-Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт авіяперавозчыка.
"Белавія" з 29 сакавіка адкрывае новы рэйс у Вену. Спецыяльная прапанова па гэтым напрамку дзейнічае з сённяшняга дня. Перыяд падарожжа - з 29 сакавіка па 24 кастрычніка. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння - 1 месяц.
Білет у адзін бок будзе каштаваць 69 еўра, туды-назад - 146 еўра.
Купіць білеты можна на сайце belavia.by.-0-