Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2020, 16:24

"Белавія" з 18 сакавіка прыпыняе палёты ў некаторыя гарады Расіі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 18 сакавіка прыпыняе палёты ў некаторыя гарады Расіі з-за сітуацыі з каранавірусам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.

"Белавія" з 18 сакавіка па 1 мая не будзе лятаць у Варонеж, Краснадар, Казань, Маскву (аэрапорт Жукоўскі), Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Сочы.

У сувязі з пастаянна зменлівай сітуацыяй "Белавія" просіць правяраць абнаўленні на сайце авіякампаніі.

Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня 2020 года. "Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да канца 2020 года, не трэба рабіць гэта цяпер, усе даныя вашага білета захаваны ў нас ў сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля мяркуемай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета. Змяненне даты вылету магчыма толькі адзін раз. У вас ёсць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець па гэтым білеце наступны раз", - растлумачылі ў авіякампаніі.

У выпадку звароту наконт вяртання або абмену на рэйсы, якія выконваюцца і не адменены (групавы або індывідуальны тарыф) - вяртанне і абмен будуць рабіцца ў адпаведнасці з правіламі тарыфу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі