Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2020, 12:40

"Белавія" з 15 чэрвеня аднаўляе палёты ва Украіну

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 15 чэрвеня аднаўляе палёты ва Украіну. Такая інфармацыя размешчана ў акаўнце авіяперавозчыка ў Facebook, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Белавія" з 15 чэрвеня аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Кіеў, Львоў, Адэсу і Харкаў.

Для ўезду ў замежнага грамадзяніна абавязкова павінна быць медыцынская страхоўка, якая пакрывае лячэнне ад COVID-19. "Звяртаем увагу, што ў транзітнай зоне аэрапорта Мінск і адразу па прылёце ў адзін з аэрапортаў Украіны такую страхоўку купіць нельга. Просьба паклапаціцца аб гэтым загадзя. Таксама ўсіх прыляцеўшых чакае 14-дзённая самаізаляцыя", - гаворыцца ў паведамленні.

Білет можна купіць на сайце авіякампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі