Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2025, 16:56

"Белавія" з 10 сакавіка запусціць чартары ў Іарданію
 

Фота з архіва
Фота з архіва
10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" з 10 сакавіка 2026 года запусціць чартары ў Іарданію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Падарожнікаў запрашаюць убачыць "марсіянскія" пейзажы пустыні Вадзі Рам, старажытныя гарады Петру і Джэраш, адпачыць на пляжах Чырвонага мора, нацешыцца дайвінгам сярод каралавых рыфаў.

Чартарная праграма ў горад Акаба прадоўжыцца да канца мая 2026 года. "Рэйсы з Мінска будуць выконвацца кожныя 11 дзён на камфартабельным Boeing 737-800. Час у дарозе складзе каля 6 гадзін", - расказалі ў прэс-службе "Белавія".

Кансалідатарам рэйса выступае тураператар "ІНТЭРСІЦІ". Грамадзянам Беларусі для ўезду ў Іарданію патрэбна віза, яна афармляецца пасля прылёту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі