Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2020, 17:56

"Белавія" з 1 жніўня змяняе ўмовы куплі дадатковага багажу

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 1 жніўня змяняе ўмовы куплі дадатковага багажу на рэгулярных рэйсах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю на старонцы перавозчыка ў Facebook.

З 1 жніўня пры куплі дадатковага багажу анлайн адначасова з білетам па тарыфах Promo і Light кошт складае 25 еўра за першае месца багажу і 40 еўра за кожнае наступнае.

Калі купляць анлайн пасля набыцця білета, то кошт першага і кожнага наступнага месца складае 40 еўра для ўсіх тарыфаў.

У офісах па продажы авіябілетаў і на стойках рэгістрацыі кошт дадатковага багажу - 50 еўра.

Аформіць паслугу анлайн можна не пазней як за 2 гадзіны да вылету.

Па 1 жніўня багаж можна купіць па старых правілах.

Перад купляй паслугі "Белавія" рэкамендуе больш падрабязна азнаёміцца з новымі ўмовамі на сайце авіякампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі