Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2021, 11:44

"Белавія" вымушана адмяняе рэйсы ў 8 краін

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з забаронамі на выкананне рэйсаў з боку шэрага краін авіякампанія "Белавія" вымушана адмяніць палёты з 27 мая па 30 кастрычніка 2021 года ў 8 дзяржаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

Адмяняюцца рэйсы ў Варшаву, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вену, Брусель, Барселону і Калінінград.

"Пасажыры могуць змяніць дату вылету білета або вярнуць поўны кошт без штрафаў на працягу года з моманту набыцця для нявыкарыстаных або часткова выкарыстаных авіябілетаў. Для афармлення вяртання неабходна звярнуцца па месцы набыцця білетаў. Мы шкадуем, што нашым пасажырам давялося сутыкнуцца з такой сітуацыяй, што склалася па незалежных ад авіякампаніі прычынах, і абяцаем прыкласці ўсе намаганні для яе вырашэння", - адзначылі ў кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі