Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 18:18

"Белавія" выканае першы рэйс у новы аэрапорт Берліна 6 лістапада

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы рэйс "Белавія" ў новы аэрапорт Берлін-Брандэнбург імя Вілі Бранта (BER) будзе выкананы 6 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

"31 кастрычніка плануецца адкрыць новы аэрапорт Берлін-Брандэнбург імя Вілі Бранта (BER), а ўжо 6 лістапада там прызямліцца першы самалёт авіякампаніі "Белавія" (тэрмінал нумар 1). З гэтага моманту мы будзем лятаць у Берлін-Брандэнбург", - паведамілі ў прэс-службе.

Цяпер рэйсы "Белавія" з Мінска выконваюцца ў аэрапорт Берлін-Шэнефельд, які стане 5-м тэрміналам новага аэрапорта.

Будаўніцтва аэрапорта Берлін-Брандэнбург імя Вілі Бранта пачалося ў 2006 годзе. Першапачаткова здаць яго ў эксплуатацыю планавалася ў 2011 годзе. У новым аэрапорце каля 4 тыс. памяшканняў, а плошча - амаль 1500 га.

Аэрапорт знаходзіцца за 28 кіламетраў ад цэнтра Берліна. Дабрацца туды можна паяздамі гарадскіх электрычак S-bahn.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі