
Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" ўвайшла ў тройку лідараў па пунктуальнасці сярод авіякампаній па версіі Міжнароднага аэрапорта Кальцова (Екацярынбург), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.
"Міжнародны аэрапорт Кальцова склаў рэйтынг пунктуальнасці авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў Екацярынбург. Па выніках мінулага года ў тройку лідараў увайшла "Белавія", - расказалі ў прэс-службе.
Пры ацэнцы ўлічваўся час затрымак (затрымкай лічылася адхіленне больш як на 15 мінут ад раскладу, калі на гэта не паўплывалі метэаўмовы).-0-