ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2017, 20:00

"Белавія" разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск

Фота з архіва
Фота з архіва

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец.

Ён пацвердзіў, што некалькі дзён таму ў Мінску прайшлі перагаворы з дэлегацыяй Міжнароднага аэрапорта Херсон, у час якіх абмяркоўвалася пытанне адкрыцця рэйса Мінск-Херсон-Мінск. "Пытанне адкрыцця такога рэйса абмяркоўваецца. Прапанова цікавая, але ўсё залежыць ад умоў, якія прадаставіць нам украінскі бок", - адзначыў Ігар Чаргінец.

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці беларускай авіякампаніі растлумачыў, што для ацэнкі эканамічнай мэтазгоднасці выканання рэгулярных палётаў паміж Мінскам і Херсонам і разліку кошту рэйса і тарыфаў "Белавія" запытала інфармацыю па стаўках пошлін на наземнае і аэрапортавае абслугоўванне ў аэрапорце Херсон, а таксама магчымыя прэферэнцыі на гэтыя паслугі.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі