Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маскоўскі аэрапорт Дамадзедава аб'явіў вынікі штогадовага конкурсу пунктуальнасці "Just in time" сярод авіякампаній. "Белавія" стала пераможцам у намінацыі "Самая пунктуальная авіякампанія краін СНД", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Першапачаткова ўдзельнікі былі падзелены на чатыры катэгорыі ў залежнасці ад аб'ёму пасажырапатоку і рэгіёна базіравання. "Белавія" стала лепшай сярод авіякампаній блізкага замежжа.
Паводле інфармацыі прэс-службы аэрапорта, пераможцамі сярод расійскіх авіякампаній сталі S7 Airlines і "Ямал". З ліку авіякампаній далёкага замежжа найбольш дакладнай прызнана Ethiopian Airlines.-0-