Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2020, 15:02

"Белавія" прадоўжыла спыненне рэйсаў у Расію да 21 жніўня

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла спыненне рэйсаў ва ўсе пункты Расіі да 21 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.

Рэйсы ў Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад прыпынены па 24 кастрычніка. Прадоўжана і спыненне рэйсаў у Ларнаку (Кіпр) - да 31 жніўня.

Вярнуць грошы або змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да гэтай даты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі