Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2020, 15:21

"Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Талін да 31 снежня

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Талін да 31 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.

У Ларнаку "Белавія" не будзе лятаць да 14 снежня. Палёты ў Ашхабад не будуць выконвацца да 1 студзеня, у Рыгу - да 31 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021-га не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.

Рэйсы авіякампаніі "Белавія" ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) прыпынены па 24 снежня ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі