Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 12:59

"Белавія" прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках у сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіякампаніі.

Палёты ў Вену прыпынены па 15 жніўня, Рыгу - па 16 жніўня, Ларнаку - па 31 жніўня, Ашхабад - па 1 верасня.

Ва ўсе пункты Расіі "Белавія" не будзе лятаць па 21 жніўня (Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад - па 24 кастрычніка), ва ўсе пункты Грузіі - па 31 жніўня.

Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 30 сакавіка 2021 года.

Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да 30 сакавіка 2021 года. Усе даныя білетаў пасажыраў захаваны ў сістэме авіякампаніі, таму можна звярнуцца і пасля мяркуемай даты палёту. Змяненне даты вылету магчыма толькі адзін раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі