Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2020, 12:07

"Белавія" памяняе білеты або верне грошы пасажырам, якім да 16 красавіка абмежаваны ўезд у ЕС

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" памяняе білеты або верне грошы пасажырам, якім абмежаваны ўезд у Еўрасаюз да 16 красавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіяперавозчыка.

"Краіны ЕС з 18 сакавіка вырашылі абмежаваць да 16 красавіка ўсе другарадныя паездкі для грамадзян трэціх краін, у тым ліку і беларусаў, каб не дапусціць распаўсюджвання COVID-19. У сувязі з гэтым "Белавія" зменіць дату вылету або верне грошы гэтым пасажырам, якія купілі білеты ў краіны ЕС з перыядам палёту да 16 красавіка", - растлумачылі ў авіякампаніі.

Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31 снежня 2020 года.

"Звярнуцца ў касы прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтых пытаннях можна ў любы час да канца года. Не трэба рабіць гэта адразу цяпер: усе даныя білета захаваны ў сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля мяркуемай даты палёту, назваўшы нумар білета", - адзначылі ў авіякампаніі. Змяніць дату вылету можна толькі адзін раз. Звярнуцца ў авіякампанію можна ў любы час да канца года, у тым ліку пасля плануемай даты палёту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі