Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2018, 11:20

"Белавія" назвала новыя напрамкі па зніжаных тарыфах

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" вызначыла новыя напрамкі, на якія будуць распаўсюджвацца эксперыментальныя тарыфы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кампаніі.

Так, з сённяшняга дня спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Казань, Адэсу, Брусель, а таксама Жэневу.

"Кошт - 10 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок, 20 еўра плюс таксы і зборы туды-назад. Вылеты з Мінска і ў Мінск", - гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі, апублікаваным на афіцыйнай старонцы ў Facebook. Час рэалізацыі білетаў - 15 лістапада з 9.00 да 23.59 па мінскім часе.

Білеты прадаюцца толькі на сайце belavia.by і з'яўляюцца незваротнымі. Змяненні часу і даты вылету забаронены. Напрамкі выбіраюцца рандомна.

"Белавія" ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада эксперыментальныя тарыфы па большасці напрамкаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Першапачаткова ў спіс увайшлі наступныя напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусель, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках быў зніжаны да 75 працэнтаў.

Толькі за першыя дні па найбольш папулярных напрамках было выкуплена практычна 90 працэнтаў месцаў. У першы дзень продажу білеты па эксперыментальных тарыфах найбольш актыўна куплялі пасажыры ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў (55 працэнтаў пакупнікоў). Паводле даных "Белавія", максімальна ў дзень акцыі адначасова на сайце шукалі білеты больш як 5 тыс. чалавек. Сярэдні паказчык у звычайны час - каля 300 наведвальнікаў. Сярод пакупнікоў 75 працэнтаў - жыхары Беларусі.

Улічваючы інтарэс кліентаў да эксперыментальных тарыфаў, у авіякампаніі вырашылі выстаўляць эксперыментальныя напрамкі раз у два тыдні па чацвяргах.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе з Мінска рэгулярныя рэйсы ў 51 аэрапорт 28 краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/-200).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі