
Фота Белавія
Навіны сюжэта
"Каранавірус: апошнія навіны"
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэйсах "Белавія" Мінск - Ташкент - Мінск з 10 чэрвеня не будуць правяраць ПЛР-тэсты і іншыя дакументы па СOVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.
Гэта абумоўлена тым, што ва Узбекістане адмянілі кавідныя абмежаванні па ўездзе ў краіну.
"Белавія" выконвае рэйсы з Мінска ў Ташкент па аўторках і пятніцах, назад - па серадах і суботах.-0-