Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2021, 13:54

"Белавія" арганізоўвае эвакуацыйныя рэйсы з Албаніі, Туніса і Чарнагорыі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" арганізоўвае эвакуацыйныя рэйсы з Албаніі, Туніса і Чарнагорыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіякампаніі.

"У сувязі з закрыццём паветранай прасторы шэрага краін турыстычныя агенты сумесна з "Белавія" арганізоўваюць эвакуацыйныя рэйсы з Албаніі, Туніса і Чарнагорыі па скарэкціраваных маршрутах у абход закрытых тэрыторый", - гаворыцца ў паведамленні.

Так, 1 чэрвеня двума рэйсамі з Энфіды (Туніс) былі дастаўлены ў Беларусь 346 пасажыраў. У бліжэйшыя дні запланаваны яшчэ два рэйсы з Туніса, каб вывезці больш за 300 чалавек.

Эвакуацыйны рэйс з Цівата (Чарнагорыя) ажыццявілі 2 чэрвеня, дзякуючы чаму змаглі дабрацца дадому 189 пасажыраў. Таксама ў гэты дзень адбыўся рэйс з Ціраны (Албанія) - былі вывезены 168 пасажыраў.

"Мы таксама прапрацоўваем усе магчымыя варыянты, каб вывезці грамадзян з Кіпра. "Белавія" робіць усё магчымае, каб дапамагчы сваім пасажырам і кліентам турыстычных агенцтваў вярнуцца дадому. Просім прабачэння за сітуацыю, на якую нам цяпер не пад сілу паўплываць", - адзначылі ў кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі