ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2021, 10:42

"Белавія" адмяняе палёты ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" адмяняе палёты ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце авіякампаніі, паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з пастановай урадаў Вялікабрытаніі і Францыі аб забароне выканання рэйсаў "Белавія" ў гэтыя краіны і з іх мы вымушаны адмяніць палёты ў Лондан і Парыж з 25 мая да 30 кастрычніка 2021 года. Просім прабачэння ў пасажыраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Пасажыры могуць вярнуць поўны кошт білетаў без штрафаў або змяніць дату вылету на працягу тэрміну дзеяння авіябілета (1 год з моманту набыцця для цалкам нявыкарыстаных білетаў, 1 год з моманту пачатку палёту для часткова выкарыстаных). Для гэтага ім неабходна звярнуцца па месцы куплі авіябілетаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі