Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Белавія" адмяніла рэйсы ў Сімферопаль на лета

Грамадства 02.04.2014 | 19:27
2 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Кіраўніцтва авіякампаніі "Белавія" прыняло рашэнне аб адмене рэйсаў у Сімферопаль (Крым) на лета 2014 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія" Ігар Чаргінец.

"У гэтым годзе рэйсаў у Сімферопаль не будзе. Мы не будзем лятаць па камерцыйных прычынах - з-за невялікай загрузкі. Білеты набываюцца слаба", - растлумачыў намеснік кіраўніка прадпрыемства.

У мінулыя гады паветраныя судны "Белавія" ляталі ў Сімферопаль летам - з чэрвеня па жнівень. Авіяперавозчык даўно пачаў выконваць палёты ў гэты горад. Некалькі гадоў таму беларуская авіякампанія ўжо перапыняла зносіны з Сімферопалем, што таксама было звязана з невысокімі фінансавымі вынікамі, расказаў Ігар Чаргінец.

У канцы студзеня 2014 года "Белавія" пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. З'яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, у тым ліку вядучым грузавым. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 43 аэрапорты краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. Флот авіякампаніі налічвае 22 паветраныя судны. У студзені-сакавіку бягучага года "Белавія" перавезла амаль 270,4 тыс. пасажыраў, што на 15,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).