Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2019, 19:15

Беларусы змогуць без візы наведваць ААЭ

24 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбылася цырымонія падпісання пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Ад беларускага боку дакумент падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у ААЭ Андрэй Лучанок, ад эмірацкага - намеснік міністра замежных спраў Ахмед аль-Джарман.

У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі - уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў - атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ. Пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі